У суботу ўжо да +24°С
Віншуем, спёка адступае.
2 ліпеня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, за якімі пачне паступаць больш прахалоднае паветра. Толькі па Гомельшчыне будзе вельмі горача, паведамляе Белгідрамет.
Чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі, месцамі моцныя залевы, днём магчымы град.
Ноччу складзе +15..+21°С, максімальная днём — ад +21°С па паўночным захадзе да +33°С па паўднёвым усходзе.
3—4 ліпеня ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць франтальныя раздзелы і прахалодныя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з паўночнага захаду Еўропы. Чакаецца аслабленне спёкі.
3 ліпеня раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы.
Ноччу +10..+16°С, па паўднёвым усходзе да +20°С, максімальная днём складзе +20..+27°С.
4 ліпеня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы.
Ноччу +9..+16°С, максімальная днём +17..+24°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле gismeteo.by