БЕЛ Ł РУС

Улады прадалі канфіскаваную кватэру гродзенскага журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча

1.07.2026 / 12:10

Nashaniva.com

На аўкцыён заявілася ажно дзевяць ахвотных купіць незаконна канфіскаваную маёмасць, стаўкі падымалі 57 разоў.

30 чэрвеня з другой спробы на аўкцыёне ўлады прадалі кватэру засуджанага завочна журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча, піша «Гарадзенская праваабарона».

Стартавая цана на двухпакаёвую кватэру была 100 800 рублёў. У выніку аўкцыёну (стаўкі падымалі 57 разоў) яе прадалі за 136 584 рублёў.

Яшчэ раней улады прадалі ўсю бытавую тэхніку сям’і, а таксама лецішча праваабаронца ў Мастоўскім раёне.

19 жніўня 2024 году Гарадзенскі абласны суд завочна прызначыў Хільмановічу пазбаўленне волі тэрмінам на 5 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і вялізны штраф — 40 тысяч рублёў.

25 кастрычніка таго ж году Вярхоўны суд прадказальна не задаволіў апеляцыйную скаргу публіцыста і праваабаронца. Пасля чаго прысуд увайшоў у сілу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула