БЕЛ Ł РУС

У Віцебску на прадпрыемстве гарэлі шыны і сухая трава

1.07.2026 / 15:22

Nashaniva.com

У Віцебску ратавальнікі выязджалі па паведамленні пра задымленне ў раёне вуліцы 2‑я Прыбярэжная.

Фота: МНС

Там гарэлі шыны і сухая расліннасць.

Для ліквідацыі ўзгарання задзейнічаны тры адзінкі тэхнікі МНС. Вядома, што тэрыторыя, дзе адбылося задымленне, арандная. Цяпер устанаўліваецца арандатар.

У МНС дадалі, што пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула