БЕЛ Ł РУС

Зорная беларуская інтэлектуалка пайшла на рэаліці ад ТНТ — будзе плесці інтрыгі, каб атрымаць 100 тысяч еўра

1.07.2026 / 17:15

Міра Нікановіч

Мала хто з беларусаў меў такі поспех у «Што? Дзе? Калі?», як Алена Повышава. Цяпер яна, капітан каманды ў маскоўскім «ШДК», вырашыла паспрабаваць сябе ў рэаліці-шоу, дзе найлепшы падманшчык атрымае больш за сто тысяч еўра.

Алена Повышава. Фота: bigkenga / Instagram

Алена Повышава — адна з мацнейшых беларускіх інтэлектуалак у гісторыі «Што? Дзе? Калі?», капітан каманды ў расійскай тэлеверсіі гульні. Таксама Повышава працуе ў расійскім брэндзе адзення Befree, дзе займаецца маладымі талентамі ў моднай індустрыі.

Цяпер Алена вырашыла паспрабаваць сябе зусім у іншым тэлешоу. Разам з Сяргеем Кашнікавым, напарнікам па камандзе і адным з прадзюсараў КВЗ, Алена паўдзельнічала ў другім сезоне рэаліці-шоу «Вялікі куш». 

Алена Повышава і Сяргей Кашнікаў. Фота: bigkenga / Instagram

Праект здымалі ў сталіцы Тайланда, у Бангкоку. Там знаўцы з «ШДК» змагаліся з вядомымі расіянамі за прыз у 10 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за 110 тысяч еўра). У праекце ўдзельнічалі 12 пар — сярод іх, напрыклад, спявачка Глюкоза і яе дачка пад псеўданімам Ray.

Гэтым парам выдаюць аднолькавыя 12 чамаданаў. У адным з іх ляжаць тыя самыя прызавыя грошы, у яшчэ адным — карта на вылет з праекта, астатнія чамаданы — пустышкі. Кожнай пары трэба вылічыць правільны чамадан і застацца на праекце так доўга, як магчыма, а заадно і пазмагацца за выйгрыш. 

Для гэтага ім давядзецца прыдумляць сваю стратэгію, рашацца на інтрыгі, а часам і на брудную гульню. У першым сезоне ўдзельнікі шоу скардзіліся на нервовыя зрывы, маніпулятарства і таемныя змовы калег па праекце.

Алена ўжо расказала ў інстаграме пра ўдзел у шоу:

«Бываюць у жыцці вельмі нечаканыя павароты сюжэта, і гэта якраз ён. З маім цудоўным сябручком Сяргеем Кашнікавым перажылі некаторую прыгоду ў Бангкоку».

Чытайце таксама:

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу

Беларуска Алена Повышава заваявала «Крыштальную саву» на «Што? Дзе? Калі?»

Беларуска з праграмы «Што? Дзе? Калі?» прыйшла на эфір з кляп-колцам для БДСМ

Каментары да артыкула