У начным небе над Беларуссю назіралі серабрыстыя аблокі ФОТЫ
У ноч на 1 ліпеня жыхары Беларусі маглі назіраць у небе серабрыстыя воблакі — даволі рэдкую атмасферную з'яву. Яны бачныя толькі ў цёмны час сутак, калі на небе ўжо з'яўляюцца зоркі, піша БелТА.
У Беларусі і суседніх краінах сезон назірання за серабрыстымі аблокамі звычайна пачынаецца напрыканцы мая, найбольш часта яны сустракаюцца ў ліпені, а знікаюць у пачатку жніўня.
Гэтыя аблокі ўтвараюцца на вышыні каля 80 кіламетраў над паверхняй Зямлі, што прыкладна ў дзесяць разоў вышэй, чым звычайныя аблокі.
Іх фарміраванне адбываецца дзякуючы метэорнаму пылу, на часцінках якога кандэнсуецца вільгаць і ўзнікаюць дробныя крышталікі лёду.
Чытайце таксама:
На чацвер абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніцаў і залеваў
У беларускіх рэках зніжаецца ўзровень вады
На сераду зноў абвясцілі апошні чырвоны ўзровень небяспекі — заўтра апошні дзень пекла