БЕЛ Ł РУС

МАРГ адсочвае кампаніі, якія пазначаюць цэны не ў беларускіх рублях

1.07.2026 / 16:57

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю працягвае правяраць інтэрнэт-рэсурсы, на якіх размяшчаецца рэклама турыстычных паслуг, нерухомасці, аўтамабіляў і іншых тавараў з пазначэннем цэнаў у замежнай валюце, паведаміла прэс-служба ведамства.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Падчас чарговага маніторынгу ведамства выявіла, што некаторыя турыстычныя кампаніі па-ранейшаму пазначаюць кошт сваіх паслуг не ў беларускіх рублях. У сувязі з гэтым ТАА «Дорогобай», якое з'яўляецца агенцтвам продажаў сеткі турагенцтваў Coral Travel, а таксама індывідуальнаму прадпрымальніку Дзмітрыю Стаховічу накіраваны рэкамендацыі прывесці інфармацыю на сваіх інтэрнэт-рэсурсах у адпаведнасць з патрабаваннямі заканадаўства і ўказваць цэны толькі ў нацыянальнай валюце.

У МАРГ таксама паведамілі, што раней аналагічныя рэкамендацыі атрымалі 18 уладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку кампаніі «Куфар Тэх», «Аўтакласіфайд» (сэрвіс аб'яў «АВ.БАЙ»), «Твая Сталіца», «ДАТА ТУР», «ЭлектраЭваКарс» і іншыя. Паводле інфармацыі ведамства, усе яны ўжо выканалі патрабаванні і прыбралі з сайтаў пазначэнне коштаў у замежнай валюце.

Чытайце таксама:

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф

Не будуць збіраць мыты з некаторых відаў агародніны

Ozon прадаваў матацыклы пад выглядам мапедаў

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю

Каментары да артыкула