БЕЛ Ł РУС

Malanka на месяц уводзіць адзіны тарыф на зарадку электрамабіляў

1.07.2026 / 17:51

Nashaniva.com

Сетка хуткіх зарадных станцый Malanka на месяц уводзіць адзіны тарыф на зарадку электрамабіляў па ўсёй Беларусі.

З 1 па 31 ліпеня 2026 года на ўсіх хуткіх зарадных станцыях кампаніі будзе дзейнічаць фіксаваная цана на электраэнергію — 65 капеек за кВт·гадзіну. Гэты тарыф будзе аднолькавым у любы час сутак, таму кіроўцам электракараў не трэба будзе падладжвацца пад начныя або іншыя выгадныя перыяды.

Як адзначаецца, акцыя распаўсюджваецца на ўсе станцыі Malanka ў краіне. Поўны пералік станцый апублікаваны кампаніяй асобна.

Такім чынам, на працягу месяца зарадка стане больш прадказальнай па кошце, хоць і не змяняе агульнай тэндэнцыі да росту тарыфаў: раней, з 10 сакавіка, кампанія ўжо павышала кошты як на павольную, так і на хуткую зарадку — першую з 49 да 55 капеек за кВт⋅г, другую — з 65 да 73 капеек.

Чытайце таксама:

У Мінску паставілі зарадкі для электракараў, якія перадаюць даныя пра парушэнні ў ДАІ

Беларус зрабіў самаробны мотавел на сонечных батарэях і сам прыехаў на ім на радзіму з Дагестана

У Мінску паставілі яшчэ адзін зарадны хаб для электрамабіляў

Каментары да артыкула