БЕЛ Ł РУС

На Віцебшчыне сілавікі прыйшлі ў таксапарк, які не плаціў падаткаў

1.07.2026 / 19:51

Nashaniva.com

У Віцебскай вобласці спынілі дзейнасць чарговага таксапарка, уладальнікаў якога падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму больш за 1,5 мільёнаў рублёў, паведаміў Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Onliner.by

Паводле звестак Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК, для рэалізацыі схемы было зарэгістравана сем падкантрольных кампаній на грамадзян Расіі. Паміж імі штучна размяркоўвалася выручка ад паслуг таксі, што дазваляла выкарыстоўваць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і зніжаць падатковую нагрузку. Пры гэтым значная частка даходаў, як сцвярджаецца, увогуле не адлюстроўвалася ў бухгалтарскім уліку.

Таксама высветлена, што больш за 700 кіроўцаў працавалі без афіцыйнага афармлення працоўных адносін і атрымлівалі выплаты праз сэрвіс «Яндэкс Таксі». У выніку іх даходы не ўлічваліся афіцыйна, а падаткі з заробкаў не выплачваліся.

Паводле разлікаў КДК, з 2023 па 2025 год арганізатары схемы ўхіліліся ад выплаты падаткаў на суму больш за 1,5 мільёна рублёў. У дачыненні да падазраваных распачалі крымінальныя справы, а для кампенсацыі шкоды накладзены арышт на маёмасць, уключаючы 25 аўтамабіляў і грашовыя сродкі.

Чытайце таксама:

Самазанятыя ад сёння павінны плаціць мінімальны падатак на прафесійны даход

У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify

Прадаюць недабудаваную вілу кіраўніка студыі ZROBIM architects на Пхукеце

Каментары да артыкула