Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў
Некалькі гадоў таму памёр яго бацька Генадзь Арцямёнак, які 40 гадоў выкладаў беларускую мову ў віцебскіх універсітэтах
Антон Арцямёнак. Фота: Vkurier
Пра гібель Антона Арцямёнка ў аўтамабільнай аварыі паведамілі яго сябры.
Антону было 34 гады. Як мінімум да канца 2023 года ён працаваў у Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, займаўся з перспектыўнымі дзецьмі. А перад тым быў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў віцебскіх школах.
Антон Арцямёнак
У свой час Антон Арцямёнак распрацаваў слоўнік беларускіх футбольных тэрмінаў. Хлопец захапляўся футболам, быў актыўным карыстальнікам адпаведных форумаў.
Чытайце: Футбольны рэпартаж па-беларуску: слоўнік тэрмінаў
Бацька Антона Арцямёнка — кандыдат філалагічных навук Генадзь Арцямёнак. У 1981‑2021 гадах ён выкладаў беларускую мову — спачатку ў Віцебскім педагагічным, а пасля ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце. Генадзь Арцямёнак памёр у 2021‑м годзе, даследчыку быў 61 год.