Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі
Пасольства Расіі ў Швецыі заявіла, што «падверглася чарговай атацы з выкарыстаннем беспілотных лятальных апаратаў», піша «Дождь».
Адзін дрон скінуў кантэйнер з чырвонай фарбай, а другі ўпаў «у непасрэднай блізкасці ад будынка». Да яго нібыта была «прымацавана імітацыя самаробнага выбуховага прыстасавання».
Пасольства заявіла, што гэта «не проста правакацыя, а адкрытая спроба запалохвання супрацоўнікаў расійскай місіі».