БЕЛ Ł РУС

У Варшаве затрымалі беларуса і паляка, якія здымалі мерапрыемствы беларускай дыяспары

2.07.2026 / 11:07

Nashaniva.com

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымала беларуса і паляка, якія, паводле звестак ведамства, «выконвалі за грошы заданні замежнай разведкі», паведаміла прэс-служба агенцтва.

Фота «Белсата» з акцыі на Дзень Волі ў 2026 годзе ў Варшаве

«Іх дзейнасць заключалася, у прыватнасці, у перадачы фотаздымкаў і відэазапісаў з мерапрыемстваў, арганізаваных беларускай дыяспарай у Варшаве. Гэтыя матэрыялы пасля выкарыстоўваліся ў прапагандысцкіх мэтах рэжыму Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

Затрыманне адбылося 25 чэрвеня. Беларуса ўзялі пад варту на тры месяцы. Паляку забаранілі пакідаць краіну, забралі пашпарт і абавязалі рэгулярна адзначацца ў паліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула