БЕЛ Ł РУС

Мужчына з Талачына глядзеў фоты сына і западозрыў, што дзіця не яго

2.07.2026 / 12:11

Nashaniva.com

У суд Талачынскага раёна звярнуўся мужчына, які ўсумніўся ў сваім бацькоўстве. Вывучаючы фатаграфіі дзіцяці, якое падрасло, ён пабачыў, што хлопец знешне на яго зусім не падобны.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Як вынікае з матэрыялаў справы, у 2017 годзе мужчына добраахвотна прызнаў непаўналетняе дзіця сваім і афіцыйна зарэгістраваў бацькоўства.

Аднак праз некаторы час, праглядаючы фатаграфіі дзіцяці ў сацыяльных сетках (адсюль можна меркаваць, што бацька з сынам не жыў), ён вырашыў, што падабенства паміж імі няма.

Мужчына звярнуўся ў суд з патрабаваннем выключыць звесткі пра яго як пра бацьку з запісаў актаў грамадзянскага стану.

Для праверкі аргументаў мужчыны суд прызначыў судова-медыцынскую генетычную экспертызу. Расходы на правядзенне даследавання, згодна з законам, былі ўскладзены на пазоўніка.

У выніку заключэнне эксперта цалкам абвергла сумненні мужчыны: яго бацькоўства было пацверджана. Верагоднасць склала 99,9999999999977%.

Для даведкі: у судовай генетыцы верагоднасць, вышэйшая за 99,99%, прызнаецца навукова даказаным фактам біялагічнай сваяцтва. Такі паказчык матэматычна і біялагічна цалкам выключае верагоднасць, што бацькам дзіцяці з'яўляецца які-небудзь іншы мужчына на планеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула