БЕЛ Ł РУС

Вячаслаў Глеб: Можа, з Кюрасаа б і пазмагаліся толькі

2.07.2026 / 13:30

Nashaniva.com

Экс-форвард зборнай Беларусі па футболе Вячаслаў Глеб паразважаў, як магла б выглядаць наша нацыянальная каманда, калі б трапіла на ЧС-2026, піша Football.by.

«Не ведаю, як зборная выглядала б на чэмпіянаце свету. Напэўна, прыгожа. Форму б новую зрабілі. Што да гульні, то зусім іншыя гадзінныя паясы, спёка — усё гэта тое, да чаго мы не прывыклі.

Цяперашняя зборная — гэта нават не тая, што была ў нядаўнім мінулым. Так, на чэмпіянаце свету былі няскладаныя групы, але для нас любая была б цяжкай. Ну, можа, з Кюрасаа б і пазмагаліся толькі. Магчыма, нават перамаглі б.

Нашы гульцы выглядаюць слаба ў працы з мячом, у хуткасці прыняцця рашэнняў — тут мы адстаём практычна ад усіх. У «фізіцы» не думаю, што мы камусьці моцна саступілі б», — сказаў Глеб.

Зборная Кюрасаа на чэмпіянаце свету прайграла Германіі 1:7 і Кот д'Івуару 0:2 і згуляла ўнічыю з Эквадорам 0:0. Не набралі ніводнага балу ў групавым турніры Туніс, Гаіці, Ірак, Іарданія, Панама і Узбекістан. Усяго ўдзел у мундыялі бралі 48 зборных пры 211 членах ФІФА.

Зборная Беларусі ніколі ў сваёй гісторыі не прабівалася на чэмпіянаты свету ці Еўропы. Наступная спроба будзе ў 2027 годзе, калі будзе адборачны турнір да Еўра-2028. Лёсаванне адбудзецца ў снежні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула