БЕЛ Ł РУС

Расіяне сталі масава шукаць прысадкі для паляпшэння якасці бензіну

2.07.2026 / 17:59

Nashaniva.com

На фоне дэфіцыту паліва ў Расіі значна вырасла цікавасць да прысадак для бензіну. Паводле паведамленняў, колькасць адпаведных пошукавых запытаў у інтэрнэце дасягнула рэкорднага ўзроўню. У чэрвені карыстальнікі значна часцей шукалі інфармацыю пра прысадкі, а попыт на такія сродкі прыкметна павялічыўся, піша «Вёрстка».

Фота ілюстрацыйнае

Адначасова пачалі расці і цэны на гэтыя тавары на інтэрнэт-пляцоўках. Некаторыя папулярныя прысадкі падаражэлі на 10—15 працэнтаў усяго за некалькі дзён. Гэта адбылося пасля таго, як расійскія ўлады на фоне дэфіцыту паліва прынялі рашэнне аб дапушчальнасці пагаршэння ягонай якасці.

Вытворцы і прадаўцы сцвярджаюць, што такія сродкі могуць паляпшаць якасць бензіну, павышаць яго актанавы лік і зніжаць расход паліва. У водгуках купцы адзначаюць, што набываюць прысадкі праз недахоп паліва на аўтазапраўках і сумневы адносна яго якасці. Частка аўтаўладальнікаў паведамляе, што заўважыла паляпшэнне працы рухавіка, іншыя ж не адчулі ніякага эфекту.

Паліўны крызіс у Расіі звязваюць з ударамі па нафтаперапрацоўчых заводах, у выніку чаго аб'ёмы вытворчасці бензіну істотна скараціліся. У чэрвені выпуск бензіну, як сцвярджаецца, быў прыкладна на чвэрць меншы за сярэдняе летняе спажыванне.

На гэтым фоне ўлады ўвялі абмежаванні на продаж паліва ў многіх рэгіёнах краіны. Таксама паведамляецца пра перабоі з пастаўкамі і праблемы ў працы аўтазаправачных станцый.

Для змякчэння дэфіцыту расійскі ўрад павялічвае імпарт паліва з Беларусі, дамаўляецца пра пастаўкі з Індыі і дазволіў нафтаперапрацоўчым заводам выпускаць бензін паводле менш строгіх экалагічных стандартаў. Акрамя таго, не выключаецца вяртанне ў продаж бензіну стандарту «Еўра-2», выкарыстанне якога можа паскорыць знос сучасных аўтамабільных рухавікоў.

Чытайце таксама:

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах

Індыя пачала марскія пастаўкі бензіну ў Расію

Казахстан паставіць у Расію каля 50 тысяч тон бензіну ў якасці гуманітарнай дапамогі

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў

Каментары да артыкула