Трох пацярпелых у выніку інцыдэнту з аўтобусам на Браншчыне адпусцілі з бальніцы дахаты
Трое чалавек, якія пацярпелі падчас інцыдэнту з беларускім турыстычным аўтобусам у Бранскай вобласці Расіі, пасля аказання медыцынскай дапамогі былі адпушчаныя дадому. Пра гэта паведаміў расійскаму выданню Sputnik галоўны доктар Гомельскай абласной клінічнай бальніцы Андрэй Табанькоў.
Гомельская абласная клінічная бальніца. Фота: clinicsbel.by
Па словах Андрэя Табанькова, усім пацыентам правялі неабходнае абследаванне і аказалі поўны комплекс медыцынскай дапамогі. У пацярпелых дыягнаставалі траўмы рознай лакалізацыі, аднак яны не адносяцца да цяжкіх. Пасля перавязак і атрымання рэкамендацый медыкаў усе трое былі выпісаныя.
Цікава, што раней дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заяўляў, што ў выніку здарэння пацярпелі двое кіроўцаў і што іх стан ацэньваецца як цяжкі.
Чытайце таксама:
Вальфовіч заявіў пра цяжкі стан пацярпелых кіроўцаў аўтобуса
Вальфовіч пра выбух дрона каля беларускага аўтобуса: «Гэта была чыстая выпадковасць»
Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію