У Белавежскай пушчы будуць рабіць канцэртную пляцоўку
У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» плануюць стварыць шматфункцыянальную пляцоўку для правядзення канцэртаў і іншых культурных мерапрыемстваў. Праект прадугледжвае змяненне функцыянальнага прызначэння часткі гаспадарчай зоны парку. Пляцоўку хочуць размясціць побач з археалагічным музеем.
Археалагічны музей у Белавежскай пушчы. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Яндэкс-Карты»
Гэтае пытанне абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэння навукова-тэхнічнай рады прыродаахоўнай установы. Дакладныя тэрміны пачатку будаўніцтва пакуль не называюцца.
Акрамя таго, на гэтым пасяджэнні разглядаліся магчымасць адкрыцця кар'ераў у ахоўнай зоне Белавежскай пушчы ў Камянецкім раёне, а таксама перадача Міністэрству энергетыкі зямельных участкаў уздоўж высакавольтных ліній электраперадачы ў адпаведнасці з распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі.
Чытайце таксама:
На дарозе да Белавежскай пушчы разметка і знакі будуць свяціцца
У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца
Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»