БЕЛ Ł РУС

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА

3.07.2026 / 11:15

Nashaniva.com

Аварыя здарылася ўвечары 2 ліпеня ў раёне 39‑га км унутранага кальца МКАД.

Фота тут і далей: Мінская ДАІ

Renault не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў BMW 320d. Праз некаторы час 34‑гадовы кіроўца BMW 525d адцягнуў увагу ад кіравання і ўляцеў у Renault, які ад удару ўехаў у BMW 320d.

62‑гадовы і 23‑гадовы кіроўцы Renault і BMW 320d на момант сутыкнення стаялі ля аўто — іх адкінула ў розныя бакі.

Усіх кіроўцаў даставілі ў бальніцу для абследавання, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула