Машына з расійскімі чыноўнікамі падарвалася на міне пад Курскам
У машыне быў кіраўнік Рыльскага раёна Курскай вобласці.
Міны, якія спрацавалі дыстанцыйна. Фота: тэлеграм-канал Аляксандра Хінштэйна
На міне ў цэнтры Рыльска (горад у Курскай вобласці) падарвалася машына з супрацоўнікамі адміністрацыі Рыльскага раёна.
Выбуховая прылада спрацавала дыстанцыйна, паведаміў губернатар Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн. У выніку паранены кіраўнік раёна Уладзімір Кавальчук: у яго мінна-выбуховая траўма, сляпыя асколачныя раненні ног.
За рулём аўтамабіля знаходзіўся дырэктар упраўлення гаспадарчага абслугоўвання Сяргей Бяседзін. У мужчыны непранікальнае раненне жывата, асколкамі пашкоджана сцягно.
Міны, якія спрацавалі дыстанцыйна. Фота: тэлеграм-канал Аляксандра Хінштэйна
На ганку падчас выбуху стаялі яшчэ два супрацоўнікі мясцовай адміністрацыі. Ад выбуховай хвалі атрымалі яны кантузію галаўнога мозга і сляпыя асколачныя раненні рук і ног.
Усіх павезлі ў бальніцы. Тэрыторыю выбуху ачапілі.