Трамп пажадаў Лукашэнку «мірнага года»
«Спадзяюся на сустрэчу з вамі ў будучыні», — гаворыцца ў віншаванні, дасланым Аляксандру Лукашэнку.
Фота: Win McNamee / Getty Images
Аляксандр Лукашэнка ў Дзень незалежнасці атрымаў віншаванні ад розных кіраўнікоў краін. Сярод іх і Дональд Трамп.
«Ад імя Злучаных Штатаў Амерыкі я віншую народ Беларусі са святкаваннем Дня рэспублікі 3 ліпеня. Гэты дзень прысвечаны вызваленню Мінска ад нацысцкай акупацыі і назаўжды застанецца напамінам пра барацьбу беларускага народа за свабоду. Вам і народу Беларусі я перадаю свае шчырыя пажаданні мірнага і квітнеючага года і спадзяюся на сустрэчу з вамі ў будучыні», — цытуе віншаванне Трампа БелТА.
Свае віншаванні даслалі таксама Уладзімір Пуцін, Сі Дзіньпін ды іншыя кіраўнікі дзяржаў.