Медыцынская лабараторыя Synlab у Беларусі мяняе назву
З чым звязана?
Медыцынская лабараторыя «Synlab Беларусь» змяняе назву, паведаміла Blizko.by.
Змена брэнда звязана са зменай структуры ўласнасці і далейшым развіццём кампаніі. Кампанія ў Беларусі больш не ўваходзіць у групу кампаній Synlab International.
Цяпер лабараторыі будуць працаваць у Беларусі пад новым брэндам Monolab.
Дырэктар Сяргей Васюковіч адзначыў, што ў планах кампаніі пашырэнне пераліку даследаванняў, развіццё новых кірункаў дыягностыкі і захаванне даступнага ўзроўню цэн.
У бліжэйшы час кампанія будзе паэтапна абнаўляць лагатыпы.
У пачатку 2023 года расійская сетка лабараторый Helix выкупіла беларускую сетку Synevo (58 аддзяленняў у 23 гарадах). Ранейшы ўладальнік беларускай сеткі, шведскі медыцынскі холдынг Medicover, сышоў з Беларусі, ацаніўшы свае актывы ў 14,5 мільёна еўра.