БЕЛ Ł РУС

Упершыню за тры гады на турніры Вялікага шлема выступіў беларускі тэнісіст

3.07.2026 / 15:49

Nashaniva.com

Беларускі тэнісіст Іван Лютарэвіч паспяхова стартаваў у парным разрадзе Уімблдонскага турніру 2026 года. Беларус выступае на спаборніцтвах у дуэце з мексіканцам Мігелем Рэйес-Варэлам.

Іван Лютарэвіч

У першым крузе турніру беларус і мексіканец перамаглі амерыкана-аўстралійскі дуэт Бенжаміна Кіці і Мэцью Крыстафера Роміяса — 6:1, 6:3. Наступнымі сапернікамі беларуса і мексіканца стануць амерыканец Осцін Крайчак і харват Нікола Мекціч — 14‑я пара турніру.

Іван Лютарэвіч стаў першым за тры гады беларускім тэнісістам, які выступіў у асноўнай сетцы турніру Вялікага шлема. Папярэдні раз падобнае адбылося ў 2023 годзе — тады Ілья Івашка быў удзельнікам Адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзіночным мужчынскім разрадзе.

Уімблдонскі турнір працягнецца да 12 ліпеня.

Чытайце таксама:

Сабаленка і Шымановіч дазналіся суперніц па Уімблдоне

Сабаленка: Не хачу вялікага вяселля, максімум 300 чалавек

Сабаку Сабаленкі не пусцяць на сёлетні Уімблдон

Каментары да артыкула