БЕЛ Ł РУС

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме

3.07.2026 / 15:57

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны паведаміла пра новыя ўдары беспілотнікамі па расійскіх вайсковых аэрадромах «Сакі» і «Гвардзейскае» ў акупаваным Крыме. Паводле інфармацыі ведамства, аперацыя праводзілася ў межах працяглай кампаніі, накіраванай на аслабленне вайсковага патэнцыялу Расіі.

Аэрадром «Сакі». Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

На аэрадроме «Сакі», як сцвярджае СБУ, паразілі сем ангараў, дзе знаходзіліся знішчальнікі Су-30СМ, Су-30 і франтавыя бамбардзіроўшчыкі Су-24. Паводле папярэдніх звестак украінскага боку, не менш за сем самалётаў былі знішчаныя або атрымалі пашкоджанні.

Гэта ўжо другі ўдар па гэтым аэрадроме на працягу тыдня.

Таксама паведамляецца, што на аэрадроме «Гвардзейскае» былі пашкоджаныя два ангары, у якіх захоўваліся беспілотнікі тыпу «Шахед» і авіяцыйнае абсталяванне.

У СБУ адзначаюць, што абодва аэрадромы з'яўляюцца важнымі авіяцыйнымі базамі расійскіх войскаў у Крыме і выкарыстоўваюцца для баявых вылетаў па тэрыторыі Украіны. Кіраўнік ведамства Яўген Хмара заявіў, што ўкраінскія спецслужбы працягнуць наносіць удары па вайсковай інфраструктуры, каб зніжаць магчымасці Расіі весці вайну.

Відэакадраў удараў пакуль не прыводзіцца.

Чытайце таксама:

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet

Колькасць загінулых у выніку ўдару па Кіеве вырасла да 30‑ці

Украіна наносіць удары па расійскіх цэнтрах касмічнай сувязі. Што гэта дае?

Каментары да артыкула