БЕЛ Ł РУС

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

3.07.2026 / 21:32

Nashaniva.com

На пляжы Цнянскага вадасховішча ў Мінску адпачывальнікі заўважылі маленькага жывога краба. Відэа з незвычайнай знаходкай з'явілася ў сацыяльных сетках.

Фота: threads.com/@nedvizhka_minsk

На кадрах краб поўзае па пяску, пакуль побач адпачываюць і купаюцца людзі. Паводле аднаго з каментароў, гэта, імаверна, вясёлкавы краб, якога нехта набыў у якасці хатняга гадаванца, але пасля выпусціў у вадаём, не здолеўшы забяспечыць належны догляд.

Посмотреть в Threads

Карыстальнікі адзначаюць, што падобныя выпадкі здараюцца і з чырвонавухімі чарапахамі, якіх таксама часта выпускаюць у беларускія вадаёмы.

Многія каментатары выказалі шкадаванне, што ў прэснай вадзе такой жывёліне будзе вельмі складана выжыць. Некаторыя спадзяюцца, што краба забралі людзі і змясцілі ў больш прыдатныя для яго ўмовы.

Чытайце таксама:

Санэпідслужба праверыла афіцыйныя пляжы Беларусі: купацца можна

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?

Дзе ў Мінску можна купацца і якія ўмовы на пляжах

Каментары да артыкула