БЕЛ Ł РУС

Беларусь адкрые пасольства ў М’янме

3.07.2026 / 22:36

Nashaniva.com

Дыпламатычнае прадстаўніцтва плануюць адкрыць у сталіцы М'янмы — Нейп’іда — да 1 лістапада 2026 года. Адпаведную пастанову 3 ліпеня падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Фота: vecteezy.com

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і М’янмай былі ўстаноўленыя 22 верасня 1999 года.

М’янма знаходзіцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі і мяжуе з Індыяй, Бангладэш, Кітаем, Лаосам і Тайландам. Паводле ацэнак ААН, насельніцтва краіны складае каля 55 мільёнаў чалавек.

Акурат учора, 2 ліпеня, гэтую краіну, дзе кіруе адзін з найбольш жорсткіх і бязлітасных у Азіі аўтарытарных рэжымаў, з амаль чатырохгадзінным візітам наведаў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Візіт Лукашэнкі ў М'янму працягваўся 3 гадзіны 40 хвілін

У Мінск прыляцеў міністр абароны М'янмы

У М'янме знайшлі рубін-гігант

Сергеенка ўзяў удзел у інаўгурацыі прэзідэнта М'янмы

Каментары да артыкула