БЕЛ Ł РУС

У суботу захаваецца прахалоднае надвор'е

3.07.2026 / 22:41

Nashaniva.com

4 ліпеня ў Беларусі захаваецца прахалоднае і няўстойлівае надвор'е пад уплывам халодных паветраных мас і атмасферных франтоў, паведамляе pogoda.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У асобных раёнах уначы і раніцай можа ўтварацца слабы туман.

Вецер будзе заходні і паўночна-заходні, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +10 да +16 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца да +17…+23 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула