БЕЛ Ł РУС

У Полацкім раёне ў ДТЗ загінула 17‑гадовая дзяўчына

3.07.2026 / 23:20

Nashaniva.com

Увечары 3 ліпеня каля 18:50 на аўтадарозе «Пад'езд да Полацка ад аўтадарогі Р-20» адбылася дарожна-транспартная аварыя са смяротным вынікам, паведаміла ДАІ Віцебскай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 20‑гадовы кіроўца аўтамабіля BMW не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen.

У выніку аварыі 17‑гадовая пасажырка BMW атрымала смяротныя траўмы і загінула на месцы здарэння. Кіроўца легкавіка атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула