БЕЛ Ł РУС

Іспанія — Партугалія, Бразілія — Нарвегія — усе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе

4.07.2026 / 06:32

Міраслаў Яноўскі

Стадыя стартуе ўжо сёння вечарам.

Фота: Jay Biggerstaff / Getty Images

Матчам Калумбія — Гана скончыліся гульні 1/16 фіналу на мундыялі. Калумбія выйграла з лікам 1:0 і выйшла ў 1/8 фіналу.

Такім чынам вядомыя ўсе пары гэтай стадыі.

1/8 фіналу адкрыецца сёння матчам Канада — Марока (20:00).

Іншыя пары:

Фэйсбук футбольнага інсайдара Фабрыцыа Рамана

Матчы 1/4 фіналу пройдуць з 9 па 12 ліпеня, паўфіналы 14 і 15 ліпеня, гульня за бронзу — 18 ліпеня, фінал — 19 ліпеня.

Цікавы факт, у плэй-оф выйшлі 9 з 10 зборных з Афрыкі на мундыялі, не выйшаў не толькі Туніс, але на стадыі 1/16 вылецелі сем: ПАР, Сенегал, Кот д'Івуар, ДР Конга, Алжыр, Каба-Вэрдэ, Гана. Засталіся Марока і Егіпет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула