БЕЛ Ł РУС

У Санкт-Пецярбургу быў атакаваны нафтавы тэрмінал

4.07.2026 / 08:45

Nashaniva.com

У паўднёва-ўсходняй частцы Санкт-Пецярбурга быў заўважаны дым.

Паводле аналізу OSINT-аналітыка Astra, пажар узнік на тэрыторыі ААТ «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал», які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Вялікага порта Санкт-Пецярбурга і выкарыстоўваецца для перавалкі нафты і нафтапрадуктаў паміж чыгуначным, трубаправодным і марскім транспартам.

На адным з відэазапісаў гарыць не рэзервуар, а чыгуначная цыстэрна, якая знаходзіцца на пад'язных шляхах побач з тэрміналам. Пры гэтым атака працягваецца, а колькасць ачагоў узгарання павялічваецца.

Пасля чацвёртай гадзіны раніцы губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка паведаміў пра небяспеку атакі беспілотнікаў у паветранай прасторы рэгіёна і магчымыя абмежаванні хуткасці мабільнага інтэрнэту.

«На гэты момант над Ленінградскай вобласцю былі збітыя два беспілотныя лятальныя апараты. Баявая работа працягваецца», — напісаў Драздзенка каля 5‑й гадзіны раніцы.

«Над Ленінградскай вобласцю былі збітыя 67 беспілотнікаў праціўніка. Баявая работа працягваецца», — паведаміў губернатар Ленінградскай вобласці каля васьмі гадзін раніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула