БЕЛ Ł РУС

У аварыі пасажырскага аўтобуса ва Украіне дзевяць чалавек загінулі, восем пацярпелых

4.07.2026 / 10:39

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося сёння раніцай ва Украіне на трасе Адэса — Мелітопаль — Новаазоўск, піша Бі-бі-сі — Украіна.

Кіроўца маршрутнага мікрааўтобуса Mercedes Sprinter, які рухаўся з Адэсы ў Мікалаеў з пасажырамі, не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі.

Пасля гэтага аўтобус перакуліўся і выкаціўся на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком Volvo.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку аварыі загінулі дзевяць чалавек, яшчэ восем атрымалі раненні.

На месцы здарэння працуюць следчыя аддзела па расследаванні злачынстваў на транспарце следчага ўпраўлення абласной паліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула