Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца
У апублікаваным запісе Пуцін дэманструе строгасць.
«Прэзідэнт наведаў дапаможны пункт кіравання аб’яднанай групоўкі войскаў, дзе правёў нараду з кіраўніцтвам Генштаба і камандуючымі групоўкамі войскаў», — паведаміў Крэмль.
У апублікаваным запісе Пуцін дэманструе строгасць і сустракаецца з кіраўніком Генштаба Узброеных сіл РФ Валерыем Герасімавым. Дзе менавіта знята відэа, невядома. Доказаў таго, што Пуцін калі-небудзь з’яўляўся ў прыфрантавой зоне, няма, піша Bild.