БЕЛ Ł РУС

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»

4.07.2026 / 14:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны назваў заявы пра захоп горада ў Данбасе блефам.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале пра размовы з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам: «Германія — адзін з глабальных лідараў у абароне жыцця, і мы гэта вельмі цэнім. Ключавое цяпер — ракеты для «Пэтрыётаў», каб абараняць нашых людзей ад расійскай балістыкі. Гаварылі перадусім менавіта пра гэта — пра магчымасць падтрымаць нашы сістэмы «Пэтрыёт» неабходнымі ракетамі, паколькі менавіта на ракетныя ўдары па Украіне Расія робіць фінальную стаўку: больш магчымасцяў для зацягвання вайны ў Расіі няма».

Таксама Зяленскі зазначыў, што цяпер, напярэдадні Дня незалежнасці Амерыкі, «Пуцін вырашыў схлусіць свету і прэзідэнту Амерыкі адносна сітуацыі на фронце: сцвярджае пра нібыта захоп расійцамі Канстанцінаўкі на Данбасе. Вядома, што гэта няпраўда — гэта чарговая расійская хлусня, каб запусціць хоць нейкую навіну…!».

«Калі б Канстанцінаўка сапраўды была пад кантролем Расіі, то, напэўна, у Пуціна не было б праблем сустрэцца там са мной і знайсці дыпламатычныя рашэнні, каб нарэшце спыніць вайну. Але ён усё ж не перасякае лінію фронту: праўда вельмі адрозніваецца ад слоў Пуціна», — зазначыў прэзідэнт Украіны.

Напярэдадні Расія заявіла пра захоп Канстанцінаўкі, у Генштабе Украіны гэта адмаўляюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула