БЕЛ Ł РУС

У курортнай Еўпаторыі зніклі электрычнасць і вада

5.07.2026 / 12:55

Nashaniva.com

У горадзе на захадзе Крыма парушанае электразабеспячэнне, паведаміла гарадская адміністрацыя.

Пажар на падстанцыі ў Крыме, 5 ліпеня. Скрыншот з відэа

«Мы зноў сутыкнуліся з праблемай з электразабеспячэннем Еўпаторыі і ўсімі наступствамі, якія з гэтага вынікаюць. Станам на 9:20 электрычнасці няма па ўсім горадзе, у большасці раёнаў таксама няма вады, трамваі не ходзяць», — гаворыцца ў паведамленні.

Спецыялісты працуюць над ліквідацыяй аварыйнай сітуацыі з ночы, аднак дакладныя тэрміны аднаўлення падачы электраэнергіі пакуль невядомыя, дадалі гарадскія ўлады.

Сёння ўначы ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па некалькіх падстанцыях у акупаваным Крыме. На паўвостраве захоўваюцца вострыя праблемы як забеспячэннем палівам, так і з электрычнасцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула