БЕЛ Ł РУС

Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»

5.07.2026 / 13:36

СГ

«У гэтым абсалютна відавочная тэрарыстычная праява кіеўскага рэжыму», — заявіў Дзмітрый Пяскоў.

Украінскі дальнабойны ўдарны беспілотнік «Люты». Фота Militarnyi

«Удары кіеўскага рэжыму па тэрыторыі Расіі носяць тэрарыстычны характар. Аб'екты энергетыкі і цывільнай інфраструктуры, якія трапляюць пад атакі, не маюць дачынення да вайсковай прамысловасці», — заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россія».

«Кіеўскі рэжым наносіць удары па аб'ектах нашага энергетычнага комплексу, па аб'ектах цывільнай інфраструктуры, якая, уласна, да вайсковага комплексу, да ВПК не мае ніякага дачынення. У гэтым абсалютна відавочная тэрарыстычная праява кіеўскага рэжыму».

УСУ павялічылі колькасць удараў па цывільных аб'ектах праз пагаршэнне становішча на фронце, лічыць Пяскоў.

У той жа час Расія ўсю зіму 2025—2026 гадоў наносіла ракетна-дронавыя ўдары па цеплаэлектрацэнтралях Украіны і аб'ектах электрасетак, у спадзяванні замарозіць гарады. Удары ж па нафтаперапрацоўчых заводах Украіны наносіліся ад 2022 года.

Украіна распачала аналагічную кампанію з вясны 2026, у выніку чаго ў Расіі ўзнік востры дэфіцыт паліва.

На відэа ніжэй — палае нафтаперапрацоўчы завод у Капотні пад Масквою.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула