БЕЛ Ł РУС

«Збаў цябе Госпад!» У Гродне 17‑гадовы Дзяніс уратаваў свайго аднагрупніка

5.07.2026 / 14:13

ММ

Навучэнец Політэхнічнага каледжа не разлічыў сілаў і заплыў на Юбілейным возеры задалёка.

Гродна, адпачынак на возеры. Ілюстрацыйнае фота з сацсетак

Прыкладна за 20 метраў ад берага Раман Бомбір пачаў крычаць «Ратуйце! Тану!»

Ягоны аднагрупнік з Політэхнічнага каледжа Дзяніс Мацюк не разгубіўся, падплыў да сябра, самастойна вывалак яго на бераг. А пасля падплылі і ратавальнікі з Таварыства ратавання на водах. Хто ведае, ці паспелі б яны ўчасна, калі б не рэакцыя Дзяніса.

17‑гадовы навучэнец Політэхнічнага каледжа Дзяніс Мацюк уратаваў таварыша. Фота Гродзенская праўда

«Дзянісе, вельмі табе па-мацярынску дзякую, — напісала ў інстаграме мама Рамана Кацярына Бомбір. — Я ўдзячная табе за мужнасць і смеласць, за твой гераічны ўчынак! Я ўдзячная табе за выратаванне нашага сына! Ты прыклад для многіх, на цябе трэба раўняцца не толькі аднагодкам, але і старэйшаму пакаленню! Збаў цябе Госпад!» — піша яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула