БЕЛ Ł РУС

«Беларускі апантаныя сваім выглядам». Грэк-кіпрыёт пра жанчын у Мінску

5.07.2026 / 15:02

Сямён Цыбульскі

Кірыякас Кірыяку нарадзіўся на Кіпры, паспеў пажыць у Лондане, Афінах і Амстэрдаме, а апошнія 12 гадоў трымае ў Мінску на Кастрычніцкай грэцкі рэстаранчык Go Greek. З ім пагаварылі журналісты «Анлайнера».

Кірыякас Кірыяку трымае ў Мінску рэстаранчык Go Greek. Тут і далей — фота Onliner

У Беларусь 55‑гадовы Кірыякас Кірыяку трапіў праз каханне — жонка Аляўціна родам з Мінска.

«Я ніколі не планаваў жыць у Беларусі. Але на Кіпры пазнаёміўся з Аляўцінай — і закахаўся», — прызнаецца Кірыякас.

Адзінае, да чаго немагчыма прызвычаіцца, — гэта адсутнасць мора і шэрая, доўгая беларуская зіма: «Мне здаецца, беларуская зіма цягнецца шэсць месяцаў на год», — кажа Кірыякас.

Мінск здзівіў грэка сваёй бяспекай і цішынёй: «У царкве ў Мінску можа сядзець 60 чалавек — і вы іх не пачуеце».

Дзевяцігадоваму сыну ён спакойна дазваляе ехаць у школу на ровары — на Кіпры пра такое не магло быць і гаворкі. А чысціня гарадскіх вуліц увогуле выклікала ў яго шчыры шок: «Я не паверыў жонцы: што ты маеш на ўвазе, яны мыюць вуліцы? Ваў!»

Разам з тым Кірыякас заўважае, што беларусы значна стрыманейшыя за грэкаў у выяўленні эмоцый.

«Мы абавязкова абдымемся, пацалуемся, як быццам не бачыліся цэлы год, хоць, хутчэй за ўсё, сустракаліся ўчора ўвечары», — расказвае ён, узгадваючы, як яго жонка проста памахала рукой сяброўцы праз вуліцу замест таго, каб пабегчы насустрач.

Уразілі яго і сціпласцю і беларускія святы ў параўнанні з грэцкімі: калі ў Беларусі на вяселле клічуць максімум 300 гасцей, то на вяселлі яго брата гуляла 3500 чалавек — і гэта яшчэ не рэкорд.

Не абышлося і без крытычных заўваг: «Беларусы больш апантаныя выглядам, прыгажосцю і хударлявасцю, асабліва жанчыны», — падкрэслівае Кірыякас, дадаючы, што ў Грэцыі больш аддаюць перавагу стылю кэжуал праз спякоту.

Заўважыў ён і слабае веданне беларусамі англійскай мовы — маўляў, для грэкаў Кіпра гэта пытанне выжывання праз турызм.

Слабае веданне англійскае мовы тлумачыцца тым, што для беларусаў яна неабавязковая, бо ўлады краіны ўсё прывязалі да Расіі і завязалі на Расію, што, аднак, стварае вялікія небяспекі для незалежнасці.

Затое Кірыякас хваліць беларускую медыцыну: «Дактары ў Беларусі вельмі добрыя, гэта праўда», — і нават здзівіў свайго кіпрскага доктара якасцю мінскага МРТ.

За дванаццаць гадоў у Мінску Кірыякас паспеў, як сам жартуе, прывучыць беларусаў да фрапэ — халоднай грэчаскай кавы, якую на радзіме п'юць цэлы год.

У рэстаране Go Greek. Тут і далей — фота Onliner

А параўноўваючы заробкі, ён нагадвае: сярэдняя зарплата ў Грэцыі каля 1100 еўра, на Кіпры — каля 2000 еўра, але і кошт жылля, камуналкі ды прадуктаў там прыкладна ўтрая вышэйшыя, чым у Беларусі. Таму, хоць грэкі атрымліваюць 13 заробкаў на год замест беларускіх дванаццаці, але ўзровень жыцця цяпер у Беларусі істотна вышэйшы, чым у Грэцыі, і здаганяе ўжо і кіпрскі.

«Так, сярэдняя зарплата ў Грэцыі сапраўды каля €1000, — кажа Кірыякас. — Але трэба ўлічваць, што гэта менавіта сярэднія лічбы. Усё залежыць ад таго, чым канкрэтна ты займаешся. Дапусцім, прыбіральшчыца ў рэстаране будзе атрымліваць €900, афіцыянт — €1000, кухар — €1500, а шэф-кухар — €2000—4000. Шмат што залежыць ад самааддачы, адукацыі, вопыту. Важны нюанс: асноўныя выдаткі (арэнда і купля жылля, камунальныя паслугі, некаторыя прадукты, інтэрнэт, мабільная сувязь) у Грэцыі разы ў тры даражэйшыя, чым у Беларусі», — дадае ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула