БЕЛ Ł РУС

Мама студэнткі-выдатніцы расказала пра выдаткі на выпускны

5.07.2026 / 18:02

Nashaniva.com

Гомельская блогерка, мама студэнткі з чырвоным дыпломам Алена Кротава расказала, у колькі абышліся зборы дачкі на ўручэнне чырвонага дыплома.

Алена кажа, што дачка ўвайшла ў лік 24 найлепшых студэнтаў краіны. І да ўручэння чырвонага дыплома яна рыхтавалася грунтоўна.

Але выдаткі былі эквівалентнымі яшчэ аднаму семестру навучання, кажа Алена. Яна паказала каштарыс.

Спадніца — 80 рублёў, топ — 160 рублёў.

Пад убранне абутак — басаножкі за 70 рублёў.

Аксесуары — 35 рублёў.

Манікюр — 50 рублёў, педыкюр — 60 рублёў.

Карэкцыя броваў — 40 рублёў.

Вейкі нарасціць — 70 рублёў (але на гэтым сэканомілі, бо Алена сама майстар тут).

Прычоска і макіяж — 250 рублёў, але дачка сама зрабіла, і таксама эканомія атрымалася добрая.

Каб убранне выглядала больш эфектна, замовілі паслугу аўтазагару — 50 рублёў.

Разам атрымалася 865 беларускіх рублёў, не лічачы кветак і выдаткаў на таксі.

«Я, вядома, не скупянда, але сума выйшла прыстойнай. Можна было пыласос вертыкальны купіць або за адзін семестр магістратуры заплаціць, — кажа Алена і пытае меркавання.— Як вы лічыце, гэта шмат ці мала для падзеі з некалькіх гадзін жыцця?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула