Мінчане перарабілі кватэру ў двухпавярховую, а цяпер прадаюць. Колькі просяць?
На дзясятым паверсе шматпавярховіка, размешчанага на вуліцы Бялінскага, гаспадары перарабілі стандартную кватэру ў двухузроўневае жыллё. У аб’яве гэтая прастора ахарактарызавана як «двухпавярховы лофт», піша «Мінская праўда».
Дзесяціпавярховы жылы дом, у якім знаходзіцца кватэра, быў пабудаваны ў 2011 годзе і размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад вуліцы Леаніда Бяды і сквера Катоўка. Кватэра, выстаўленая на продаж, займае апошні, дзясяты паверх гэтага будынка. Агульная плошча кватэры — 87 квадратных метраў, з якіх 57 квадратных метраў займаюць жылыя памяшканні.
Прадавец назваў гэтае жыллё чатырохпакаёвай кватэрай.
На першым узроўні размешчаны такія памяшканні, як кухня, гасцёўня, спальня і санвузел.
На другім паверсе прадугледжаны дадатковыя спальныя месцы.
Ацанілі гэтую незвычайную кватэру на 594 300 рублёў, а квадрат выходзіць 6 831 рубель (каля 204 641 даляраў і 2 352 даляры за квадрат).