ФІФА адклала дыскваліфікацыю найлепшага бамбардзіра зборнай ЗША пасля званка з Белага дома
Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) апынулася ў цэнтры скандалу на чэмпіянаце свету. Арганізацыя ўпершыню ў гісторыі абышла правіла чырвонай карткі, якое прадугледжвае аўтаматычны пропуск матча пасля яе атрымання. ФІФА дазволіла бамбардзіру зборнай ЗША Фаларыну Балагуну згуляць у 1/8 фіналу супраць Бельгіі.
Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна ўручае прэзідэнту ЗША Дональду Трампу Прэмію міру ФІФА падчас жараб’ёўкі чэмпіянату свету па футболе 2026 года, 5 снежня 2025 года. Фота: AP Photo / Stephanie Scarbrough, Pool, File
Балагун быў выдалены за грубы фол на 64‑й хвіліне сустрэчы групавога этапу супраць Босніі і Герцагавіны (2:0).
Першапачаткова заяўлялася, што пакаранне не падлягае абскарджанню, аднак пазней дысцыплінарны камітэт ФІФА прымяніў артыкул 27 свайго кодэкса і адклаў выкананне дыскваліфікацыі, прызначыўшы гульцу выпрабавальны тэрмін на адзін год.
Паводле інфармацыі спартыўнага журналіста Бэна Джэйкабса, за такім рашэннем стаіць прамое ўмяшанне Белага дома, адкуль наўпрост звязваліся з прэзідэнтам ФІФА Джані Інфанціна.
Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social падзякаваў арганізацыі за такое рашэнне: «Дзякуй ФІФА за тое, што зрабілі правільна і выправілі вялікую несправядлівасць!»