БЕЛ Ł РУС

Украінскія вайскоўцы назвалі сітуацыю на Краматорскім кірунку «крытычна складанай»

5.07.2026 / 22:55

Nashaniva.com

«КАБы кідаюць літаральна на кожны метр зямлі».

Часаў Яр у 2026 годзе. Кадр з відэа 24‑й брыгады

Сітуацыя на Краматорскім кірунку праз ціск расійскіх вайскоўцаў ператварылася з цяжкай у «крытычна складаную». Пра гэта паведаміў начальнік аддзялення камунікацый 24‑й асобнай механізаванай брыгады Іван Петрычак.

«Мы заўсёды казалі, што сітуацыя складаная, што яна няпростая, а цяпер яна крытычна складаная. Ворагаў шмат, вораг цісне па ўсёй лініі сутыкнення ў нашай зоне адказнасці, а таксама на сумежных участках фронту, такіх як Канстанцінаўка. Сітуацыя ў Канстанцінаўцы вельмі складаная, Часаў Яр — гэта фланг Канстанцінаўкі, і мы адчуваем, што вораг спрабуе праціснуцца і праз нас», — сказаў Іван Петрычак.

Прэс-афіцэр дадаў, што расійскія войскі працягваюць наступ невялікімі групамі пяхоты, а таксама выкарыстоўваюць усю магчымую зброю.

«Мы заўважылі апошнім часам, што колькасць удараў КАБамі вельмі актыўна павялічылася… КАБы кідаюць літаральна на кожны метр зямлі. Раней яны ў асноўным працавалі па населеных пунктах, а цяпер могуць кідаць КАБы непасрэдна ў палі», — сказаў Петрычак.

Таксама, паводле слоў прадстаўніка брыгады, расійскія войскі на Краматорскім кірунку нясуць значныя страты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула