Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю
Плануецца, што мост закрыюць да 30 жніўня.
Аб’ехаць участак можна па першым і другім транспартных кольцах, а таксама па вуліцах цэнтральнай часткі горада, прылеглых да пр. Незалежнасці.
У некалькіх месцах арганізуюць левы паварот:
з пр. Машэрава на вул. Куйбышава (пры руху з боку пр. Незалежнасці);
з пр. Машэрава на вул. М. Багдановіча (пры руху з боку пр. Незалежнасці);
з пр. Незалежнасці на вул. Казлова (калі ехаць з боку пл. Я. Коласа);
з вул. Я. Купалы на пр. Незалежнасці (пры руху з боку вул. Першамайскай).
Улічвайце інфармацыю пры выбары маршруту.
Грамадскі транспарт ідзе без зменаў.
Плануецца, што мост закрыюць да 30 жніўня.