БЕЛ Ł РУС

На Мядзельшчыне мужчына збіраў зёлкі і вёў здаровы лад жыцця. Ён памёр, з'еўшы корань ядавітай расліны

6.07.2026 / 11:16

Nashaniva.com

Трагічны інцыдэнт адбыўся ў Мядзельскім раёне ў канцы мая. 37‑гадовы мужчына памёр ад атручвання. Ён дадаў у ежу корань веху ядавітага (цыкуты).

Мужчына вёў здаровы лад жыцця і захапляўся зборам лекавых зёлак. Падчас прагулкі ўздоўж ракі яго ўвагу прыцягнула невядомая расліна. Ён выкапаў яе, адзначыў саладкаваты пах кораня і вырашыў дадаць яго ў салату. Жонка і яе сваякі адмовіліся каштаваць незвычайную страву, таму мужчына з'еў яе адзін.

Ужо праз гадзіну яму стала дрэнна: з'явілася млоснасць і пачаліся сутаргі. Сваякі выклікалі хуткую дапамогу, аднак медыкам заставалася толькі канстатаваць смерць.

Судова-медыцынскія эксперты ўстанавілі, што прычынай гібелі стала вострае атручванне моцным раслінным ядам, які змяшчаецца ў цыкуце — адной з самых небяспечных раслін рэгіёна. Мужчына быў цвярозы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула