БЕЛ Ł РУС

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

6.07.2026 / 19:27

Nashaniva.com

Стала вядома пра меркаваную смерць яшчэ аднаго джэнтльмена ўдачы з Беларусі, які паехаў зарабіць грошай, забіваючы ўкраінцаў. 35‑гадовы навабранец Кантэміраўскай дывізіі Васіль Маліноўскі пратрымаўся на фронце як і ўсе — зусім нядоўга. 

Васіль Маліноўскі. Фота: асабісты архіў

Васіль Маліноўскі нарадзіўся ў 1990 годзе ў Оршы. Пра ранняе жыццё сказаць асабліва няма чаго: добрым вучнем у школе Маліноўскі ніколі не быў. Паступіў у мясцовую хабзу. Потым пайшоў працаваць слесарам у аўтобусны парк каля дома. 

Калі грошай стала не хапаць, кінуў работу і стаў спрабаваць шчасця на халтурах у Расіі. Адначасова з гэтым хаваўся ад беларускага ваенкамата, за што трапіў у вышук і зарабіў сабе, па дадзеных Belpol, крыміналку.

35‑гадовы Васіль Маліноўскі на пярэднім плане. Фота: асабісты архіў

Лёгка можна ўявіць, што Маліноўскі завербаваўся на фронт дзеля грошай. 

Аршанца размеркавалі ў Кантэміраўскую дывізію, якая быццам бы элітная частка расійскага войска, але па факце яе ўжо некалькі разоў з 2022‑га разграмілі, таму салдацкі і афіцэрскі склад цалкам абнавіліся. 

Вось і Маліноўскі трапіў у роту з пярэстай публікай: наёмнікі з усяго свету, у тым ліку цемнаскурыя, без магчымасці нават гаварыць паміж сабой.

35‑гадовы Маліноўскі на пярэднім плане. Фота: асабісты архіў

Перад выхадам на баявое заданне Маліноўскі скінуў сваякам фота з дыскатэкі ў прыфрантавой зоне: абабіты фанерай глыбокі акоп, на сценах — савецкія сцягі, саматужная светлавая музыка. Вясёлыя і яўна захмялелыя наёмнікі ў кампаніі жанчын. 

Неўзабаве пасля вечарынкі — для многіх апошняй у жыцці — наёмнікаў адправілі штурмаваць украінскія пазіцыі. З канца чэрвеня аршанец Васіль на сувязь са сваякамі ў Беларусі не выходзіў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула