БЕЛ Ł РУС

«З абодвух слоў — два міма». Слуцкая шаўрмячная засмуціла беларусаў памылкамі ў беларускамоўнай рэкламе

6.07.2026 / 14:35

Nashaniva.com

Папулярызацыя беларускай мовы сярод брэндаў стала трэндам. Аднак часам атрымліваецца няўдала. На адну з такіх рэклам звярнула ўвагу карыстальніца Threads Аляксандра.

Чарговы інцыдэнт здарыўся ў Слуцку. Шаўрмячная «Барсук» зрабіла свой банер з надпісам «Рыхтуем з каханнем».

З пункту гледжання беларускай нормы, у кароткім слогане дапушчана дзве памылкі.

Ежу гатуюць, а не рыхтуюць. І «каханне» ў беларускай мове мае вузкую семантычную сферу — слова пазначае глыбокія рамантычныя пачуцці паміж партнёрамі. А вось слова «любоў» з’яўляецца ўніверсальным для выяўлення станоўчых эмоцый — «любоў да працы», «любоў да радзімы», «гатаваць з любоўю».

У каментарах чытачы абураныя тым, што ўладальнікі бізнэсу так неахайна падышлі да сваёй жа рэкламы.

Але частка чытачоў усё ж адзначыла, што сам факт звароту бізнэсу да беларускай мовы — гэта пазітыўная тэндэнцыя, нават калі яна патрабуе працы над памылкамі.

«Ну хоць так. Хоць няправільна, але на мове», — адзначаюць адны карыстальнікі, заклікаючы быць больш лаяльнымі.

«Яны хаця б стараюцца», — дадаюць іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула