Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі
На мінулым тыдні стала вядома, што пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі 32 чалавекі — з іх 28 былі асуджаныя па «экстрэмісцкіх артыкулах». Паводле інфармацыі «Вясны», як мінімум частка з памілаваных палітвязняў — людзі, якія адбывалі свае тэрміны на «хатняй хіміі».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Пры гэтым, як сцвярджаецца, у большасці з памілаваных «хатніх хімікаў» прызначаны тэрмін абмежавання волі і так падыходзіў да сканчэння.
Звычайна перад дзяржаўнымі святамі (3 ліпеня, 17 верасня, 7 лістапада, 15 сакавіка) па памілаванні вызваляюць два-тры дзясяткі чалавек, асуджаных паводле палітычных артыкулаў. Часцяком гэта тыя, хто знаходзяцца на хатняй хіміі, таму і не ўключаныя ў лік палітвязняў.
Чытайце таксама:
Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў
Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы
Апублікаваны нацыянальны індэкс правоў чалавека за 2025 года. Ён упершыню за 7 гадоў не знізіўся