БЕЛ Ł РУС

На Міншчыне п’янага кіроўцу спынялі са стрэламі

7.07.2026 / 11:06

Nashaniva.com

У міліцыю паступіла паведамленне ад аператара АЗС, які заўважыў за рулём аўтамабіля Hyundai нецвярозага мужчыну. На выклік выехаў экіпаж ДАІ. 

Машыну падазраванага міліцыянты выявілі каля вёскі Мясата Маладзечанскага раёна. Кіроўца праігнараваў сігнал аб спыненні і паспрабаваў уцячы. Падчас пагоні, паведамляе прэс-служба МУС, мужчына ствараў пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху і не рэагаваў на патрабаванні міліцыянераў. Каб спыніць аўто, супрацоўнікі ДАІ прынялі рашэнне страляць.

За рулём аказаўся 39‑гадовы жыхар Мінска. Медыцынскі агляд паказаў, што ў яго крыві было 1,58 праміле алкаголю.

На парушальніка склалі тры адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку за непадпарадкаванне. Мінчука змясцілі ў ІЧУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула