На вытворчасці ў Круглым загінуў 32‑гадовы рабочы
Раніцай 7 ліпеня на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ў горадзе Круглае адбыўся смяротны выпадак.
Паводле папярэдняй інфармацыі СК, падчас працы на брусавальным станку вылецеў кавалак дрэва.
32‑гадовы работнік атрымаў цяжкія траўмы і загінуў на месцы здарэння.