Новы ўкраінска-брытанскі рэактыўны дрон Griffen упершыню знішчыў расійскі «Шахед»
Рэактыўны беспілотнік Griffen, распрацаваны міжнароднай кампаніяй Firebolt Engineering, выкарыстоўвае рэактыўны рухавік, што дазваляе яму хутка даганяць паветраныя цэлі і перахопліваць іх дзякуючы высокай хуткасці.
Скрыншот з відэа
Як сцвярджаюць распрацоўшчыкі, паспяховае знішчэнне «Шахеда» стала першым пацверджаным баявым выпадкам выкарыстання Griffen супраць такога тыпу беспілотнікаў і важным этапам у развіцці тэхналогій супрацьдзеяння ўдарным дронам.
Іншыя падрабязнасці аперацыі пакуль не раскрываюцца.
Чытайце таксама:
Расія ўсё часцей выкарыстоўвае рэактыўныя дроны, каб Украіна траціла ракеты для СПА
Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?