БЕЛ Ł РУС

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі

7.07.2026 / 20:34

Nashaniva.com

Каб атрымаць статус «Тавар выраблены ў Беларусі», вытворцам цяпер трэба пацвердзіць, што прадукцыя сапраўды створана ў краіне. Асабліва гэта тычыцца лёгкай прамысловасці, як вынікае з пастановы ўрада.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Reform.news

Для ацэнкі «беларускасці» тавараў увялі спецыяльную бальную сістэму. Кожны этап вытворчасці прыносіць пэўную колькасць балаў. Каб тавар прызналі беларускім, неабходна набраць не менш за 50 балаў.

Напрыклад, пры вырабе льняных тканін выкарыстанне беларускага апрацаванага валакна або яго спецыяльная падрыхтоўка дае 25 балаў. Яшчэ па 25 балаў можна атрымаць за такія этапы, як ткацтва, афарбоўка і аздабленне тканіны.

Новыя правілы павінны дапамагчы больш дакладна вызначаць, якія тавары сапраўды вырабленыя ў Беларусі, а якія толькі сабраныя або расфасаваныя ў краіне.

Чытайце таксама:

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў

У Беларусь завезлі прадукт па цане ў 100 разоў большай за звычайную

Пад Брэстам спусцілі на ваду першы беларускі электракатар

Каментары да артыкула