БЕЛ Ł РУС

На Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца

7.07.2026 / 23:18

Nashaniva.com

Аднаўленне каталіцкай капліцы XIX стагоддзя ў вёсцы Расла ў Смаргонскім раёне плануюць пачаць у канцы ліпеня і завяршыць да верасня 2026 года, піша выданне Katolik.life. Гэта тая самая прыдарожная капліца, якую ў кастрычніку 2025 года знёс п'яны кіроўца. Яна была гісторыка-культурным помнікам.

7 ліпеня з'явілася аб'ява аб пошуку арганізацыі, якая выканае правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ. Мяркуецца, што яны абыдуцца ў 27 тысяч рублёў.

Да гэтага на распрацоўку навукова-даследчых і праектных работ было выдзелена 5 тысяч рублёў. Атрымліваецца, што ўсяго на аднаўленне капліцы пойдзе сума, эквівалентная 11 тысячам даляраў.

Раней мясцовая пракуратура паведамляла, што выдаткаваную на работы суму будуць спаганяць з вінаватага, аўто якога перакулілася пасля наезду на капліцу і цалкам разбілася, але кіроўца цудам застаўся жывы.

На Смаргоншчыне такіх мураваных прыдарожных капліц 16. Яны такія душэўныя, больш гэткіх няма нідзе.

Чытайце таксама:

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!

Кіроўца быў п'яны ў хлам і спяшаўся ў школу. Падрабязнасці ДТЗ у Смаргонскім раёне, дзе аўтамабіль знішчыў старадаўнюю капліцу

У Смаргонскім раёне «Аўдзі» ўшчэнт разбурыла гістарычны помнік

Каментары да артыкула