БЕЛ Ł РУС

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску

8.07.2026 / 08:18

Nashaniva.com

У ноч і раніцай расійскі Татарстан і шэраг іншых абласцей былі атакаваны беспілотнікамі.

Пажар у Ніжнякамску

Мэр Ніжнякамска Радмір Бяляеў пацвердзіў атаку дронаў. У горадзе была ўключана сірэна паветранай трывогі, і ўлады ўвялі рэжым беспілотнай небяспекі.

Жыхары Ніжнякамска паведамляюць, што бачылі дым у раёне мясцовага нафтаперапрацоўчага завода. Украінскія рэсурсы заяўляюць пра паспяховае паражэнне нафтаперапрацоўчага комплексу «ТАНЕКА». Гэта прадпрыемства з'яўляецца адным з найбуйнейшых і самых сучасных нафтаперапрацоўчых комплексаў у Расіі.

Акрамя таго, украінскі бок паведамляе пра атаку на НПЗ у Саратаве і на вайсковы аэрадром ПКС РФ у Барысаглебску, які выкарыстоўваецца расійскай арміяй як база для знішчальнай і бамбардзіровачнай авіяцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула